wd wp Пошук:

Генрых Марыя Даўрынггаўзен

Генрых Марыя Даўрынггаўзен (ням.: Heinrich Maria Davringhausen; 21 кастрычніка 1894, Ахен — 13 снежня 1970, Ніца) — нямецкі мастак, прадстаўнік напрамкаў «новая рэчыўнасць» і «магічны рэалізм».

Біяграфія

У 1913—1914 гадах вучыўся ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў, паралельна бярэ прыватныя ўрокі ў Вільгельма Экштэйна. У 1914 годзе прайшла персанальная выстава ў дзюсельдорфскай мастацкай галерэі Альфрэда Флехтхаймера. У 1914 годзе наведаў Аскону. У 1915—1918 гадах жыў і працаваў у Берліне. У 1918 годзе пераехаў у Мюнхен; прняў удзел у выставе «Новае рэлігійнае мастацтва» ў Мастацкім музеі Мангейма. У 1919годзе прайшла персанальная выстава ў галерэі Новага Мастацтва ў Мюнхене; прыняў удзел у першай выставе мастацкай групы Малады Рэйнланд у Мастацкім музеі Дзюсельдорфа. У 1922 годзе вярнуўся ў Берлін. У 1923 годзе прайшла персанальная выстава ў галерэі Альфрэда Флеххаймера. У 1924—1925 гадах падарожнічаў па Іспаніі. У 1925 годзе ўдзельнічаў у выставе «Новая рэчыўнасць» у Мастацкім музеі Мангейма. У 1927 годзе пераехаў у Кёльн, пасябраваў з мастаком Антонам Рэдэршайтам. У 1928 годзе — удзельнік выставак «Прастора і насценны жывапіс», арганізаваных мастацкім аб’яднаннем Кёльна і дзюсельдорфскай групай «Новае мастацтва». У 1933 годзе разам са сваёй жонкай-яўрэйкай эмігрыруе з Германіі, спачатку на Мальёрку, затым у Швейцарыю і ў Францыю.

У 1939—1940 гадах з пачаткам Другой сусветнай вайны інтэрнаваны ў лагеры каля Кань-сюр-Мер і новыя ўцёкі. У 1945 годзе вяртаецца ў Кань-сюр-Мер.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ахене
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта