wd wp Пошук:

Генрык Арнольд Вергелан

Генрык Арнольд Вергелан (нарв.: Henrik Arnold Wergeland, 17 чэрвеня 1808 - 12 ліпеня 1845) — адзін з найбуйнейшых нарвежскіх пісьменнікаў-публіцыстаў. Узначальваў радыкальную нацыянальную партыю, якая змагалася за культурную незалежнасць Нарвегіі. Брат пісьменніцы Камілы Калет.

Вергеланн шмат зрабіў для асветы нарвежцаў: арганізоўваў народныя бібліятэкі, выпускаў папулярныя брашуры і ўлёткі, выдаваў газеты - «Statsborgeren» 1835-1837 і «For Arbeidsklassen» 1840-1845. Усё гэта не перашкодзіла аднак Вергелану прыняць ад шведскага караля пенсію і заняць месца дзяржаўнага архіварыуса. Пакінуты з прычыны гэтага палітычнымі аднадумцамі, Вергелан аддаўся цалкам літаратурнай дзейнасці.

Лепшыя творы Вергелана напісаныя ім ужо падчас цяжкай хваробы, з-за якой ён не мог рухацца. Вергелан аказаў уплыў на творчасць Б’ёрнсана і Ібсена.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Henrik Arnold Wergeland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11880670X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вест-Агдэры
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта