wd wp Пошук:

Каміла Калет

Каміла Якабінэ Калет (нарв.: Camilla Jacobine Collett, народжаная Вергелан, нарв.: Wergeland; 23 студзеня 1813 — 6 сакавіка 1895) — нарвежская пісьменніца, адна з першых феміністак Нарвегіі.

Біяграфія

Нарадзілася ў Крысціянсане. Бацька быў тэолагам, палітыкам і кампазітарам, а брат, Генрык Вергелан, — вядомым пісьменнікам. Калі Каміле было чатыры гады, яе сям’я пераехала ў Эйдсвол. Дзяўчынка расла вельмі адукаванай, з ранніх гадоў вяла дзённік, захаплялася чытаннем і займалася музыкай.

У сямнаццацігадовым узросце падчас візіту ў Крысціянію ў яе завязаўся раман з паэтам Юхан Себасцьянам Вельхаўнам, які варагаваў з яе братам Генрыкам. Пасля некалькіх гадоў закаханыя былі вымушаны развітацца.

У 1841 годзе Каміла выйшла замуж за Петэра Юнаса Калета, вядомага палітычнага дзеяча і літаратурнага крытыка. Уступіўшы ў шлюб, яна занялася пісьменніцкай дзейнасцю, у гэтым муж аказваў ёй поўную падтрымку.

Найбольш вядомай працай пісьменніцы стаў яе раман «Дочкі Амтмандэна» (нарв. Amtmandens Døttre), апублікаваны ў двух частках ў 1854 і 1855 годзе. У кнізе надавалася асаблівая ўвага цяжкасцям, з якімі сутыкалася жанчына з таго часу ў патрыярхальным грамадстве. Калет таксама напісала некалькі апавяданняў, артыкулаў і мемуары.

Пасля дзесяці гадоў сумеснага жыцця яе муж памёр. Каміле, пакінутай з чатырма маленькімі сынамі, прыйшлося прадаць свой дом. Неўзабаве з-за цяжкага фінансавага становішча яна была вымушаная аддаць траіх дзяцей на выхаванне да сваякоў. Памерла яна ў 1895 годзе ў Крысціяніі.

Зноскі

  1. Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget.
  2. 1 2 Camilla Collett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122197631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Begravde i Oslo(untranslated). Праверана 28 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вест-Агдэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменніцы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка