wd wp Пошук:

Генадзь Паўлавіч Пастушкоў

Генадзь Паўлавіч Пастушкоў (нар. 12 жніўня 1937, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996). Правадзейны член Беларускай горнай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі архітэктуры (1999), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1959).

Працаваў у праектным інстытуце «Белпрампраект» (1959—1963), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1963—2020, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Масты і тунэлі», прафесар, у 1996—2016 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне тэорыі разліку жалезабетонных канструкцый новых канструктыўных сістэм шматпавярховых будынкаў і транспартных збудаванняў; рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў; узмацненне жалезабетонных канструкцый.

Узнагароды

Прэміі Савета Міністраў БССР (1983), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994), нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), «Ганаровы дарожнiк Беларусi» 2-й ступені (2001), медаль «За працоўныя заслугі» (2011) і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта транспартных камунікацый БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»