wd wp Пошук:

Генадзь Канстанцінавіч Сталяроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сталяроў. Генадзь Канстанцінавіч Сталяро́ў[1] (руск.: Геннадий Константинович Столяров; нар. 24 кастрычніка 1933) — вучоны ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Вольск. У 1957 годзе скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут, у 1961 годзе завочна Ленінградскі ўніверсітэт. У 1957—1959 гадах займаўся навукова-даследчай і доследна-канструктарскай працай у абароннай прамысловасці[2]. У 1959—1968 гадах працаваў начальнікам лабараторыі, начальнікам навукова-даследчага аддзела машыннай матэматыкі, намеснікам галоўнага інжынера па матэматычным забеспячэнні ў НДІЭВМ у Мінску[2]. З 1968 года Г. К. Сталяроў працуе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. Тут ён загадвае лабараторыяй сістэм матэматычнага забеспячэння. У 1990 годзе заняў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце філіяла міжнароднага канцэрна «Новыя інфармацыйныя тэхналогіі» у Маскве. З 1996 года — сустаршыня Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютарнага таварыства (IEEE Computer Society)[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 120 навуковых прац і вынаходстваў[2] па вылічальнай тэхніцы, сістэмным праграмным забеспячэнні. Распрацаваў шэраг інфармацыйных дакументальна-фактаграфічных сістэм, першыя ў Беларусі базы даных для розных галін ведаў[1]. У НДІЭВМ кіраваў працамі па праграмным забеспячэнні ЭВМ «Мінск» першага і другога пакаленняў, быў намеснікам галоўных канструктараў ЭВМ «Мінск-1», «Мінск-2», «Мінск-23»[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Постаці беларускай інфарматыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Постаці інфарматыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжне-Волжскім краі
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак