wd wp Пошук:

Генадзь Аляксандравіч Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сокалаў. Генадзь Аляксандравіч Сакалоў[1] (нар. 20 студзеня 1931, в. Казакі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — ветэрынарны ўрач. Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1931 года ў в. Казакі Віцебскага раёна.

У 1961 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». Працаваў галоўным ветурачом у саўгасе «Докшыцкі» (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры паразіталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1967—1969 гадах працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1970—1974 гадах — дацэнт, у 1974—1998 гадах — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 1998—2013 гадах — прафесар кафедры гігіены жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар 10 вынаходстваў і рацыянальных прапаноў. Мае 200 друкаваных навуковых, метадычных і іншых работ, у іх ліку вучэбны дапаможнік «Ветэрынарная гігіена» (1988), сааўтар «Ветэрынарнай энцыклапедыі» (1995) і інш.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Соколов Геннадий Александрович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара