wd wp Пошук:

Гельмут фон Панвіц

Гельмут фон Панвіц (ням.: Helmuth von Pannwitz; 14 кастрычніка 1898 — 16 студзеня 1947) — нямецкі вайсковы дзеяч, кавалерыст, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Генерал-лейтэнант Вермахта.

Біяграфія

Гельмут фон Панвіц нарадзіўся ў Бацанавіцах, Сілезія (зараз Бадзанавіцы ў Апольскім ваяводстве, Польшча). Пачатковае навучанне атрымаў у падрыхтоўчай школе для хлопчыкаў, пасля чаго атрымаў магчымасць патрапіць ў прускі кадэцкі корпус. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, у 16 гадоў добраахвотнікам пайшоў у войска. Быў адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку жалезнымі крыжамі першай і другой ступені.

У пачатку Другой сусветнай вайны кіраваў разведчым батальёнам 45-й пехотнай дывізіі. У чэрвені 1941 года прымаў удзел у штурме Брэсцскай крэпасці[4]. Пазней удзельнічаў у стварэнні казацкіх добраахвотніцкіх сіл у складзе Вермахта. Валодаў аўтарытэтам сярод казацтва, што яны нават абралі яго атаманам (найвышэйшы чын у казацкай іерархіі).

Панвіц здаўся брытанскім войскам 11 мая 1945 года. У выніку спецыяльнай дамоўленасці паміж саюзнікамі, казакі былі перададзены савецкаму боку, што пазней ўвайшло ў гісторыяграфію як «Выдача казакоў у Ліенцы». Згодна з савецкім заканадаўствам, большасць казацкіх вайскоўцаў падлягалі доўгаму турэмнаму зняволенню альбо вышэйшай меры пакарання. Паколькі Панвіц з’яўляўся грамадзянінам Германіі, брытанцы згадзіліся, што ён не падлягае рэпатрыяцыі ў СССР. Тым не менш, Панвіц вырашыў падзяліць лёс сваіх падначаленых і добраахвотна адмовіўся ад магчымасці павяртання ў Германію. Быў пакараны смерцю 16 студзеня 1947 года ў турме Лефортава па абвінавачванні ў тэрарыстычных дзеяннях супраць СССР.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859155X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 von, Helmuth Pannwitz // TracesOfWar
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859155X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Алиев Р. В. Штурм Брестской крепости — Яуза, 2012, ISBN: 978-5-699-41287-7
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Германія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезны крыж
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня