wd wp Пошук:

Міжнародны стандартны кніжны нумар

Лагатып Міжнароднага агенцтва ISBN
**Міжнародны стандартны кніжны нумар** ([англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): International Standard Book Number, скарочана — [англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): ISBN) — унікальны нумар кніжнага выдання, неабходны для распаўсюджвання [кнігі](/Кніга "Кніга") ў гандлёвых сетках і аўтаматызацыі працы з выданнем. Нароўні з [індэксамі](/Індэкс "Індэкс") [бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі](/Бібліятэчна-бібліяграфічная_класіфікацыя "Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя") (ББК), [універсальнай дзесятковай класіфікацыі](/Універсальная_дзесятковая_класіфікацыя "Універсальная дзесятковая класіфікацыя") (УДК) і [аўтарскім знакам](/Аўтарскі_знак "Аўтарскі знак"), міжнародны стандартны кніжны нумар з’яўляецца часткай так званага [выдавецкага пакета](/Выдавецкі_пакет "Выдавецкі пакет").

Стандарт быў распрацаваны ў Вялікабрытаніі ў 1966-м годзе на базе 9-знакавага стандартнага кніжнага нумара (англ.: Standard Book Numbering code, скарочана — англ.: SBN code) Гордана Фостэра (англ.: Gordon Foster). У 1970-м годзе з невялікай зменай быў прыняты як міжнародны стандарт ISO 2108. З 1 студзеня 2007 года ўведзены новы стандарт міжнароднага стандартнага кніжнага нумара — 13-знакавы, які супадае са штрыхкодам.

Існуе таксама падобны стандарт ISSN (International Standard Serial Number) для перыядычных выданняў.

У Беларусі міжнародны стандартны кніжны нумар выкарыстоўваецца з 1993 года[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларускае агенцтва ISBN Архівавана 13 чэрвеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Унікальныя ідэнтыфікатары
Катэгорыя·Выхадныя звесткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выдавецкая справа
Катэгорыя·Бібліяграфія
Катэгорыя·Стандарты ISO