wd wp Пошук:

Гекельфон

Гекельфон

Гекельфон, барытонавы габой — драўляны духавы музычны інструмент, створаны ў 1904 годзе нямецкім інструментальным майстрам В. Гекелем (ням.: W. Heckel).

Гучыць актавай ніжэй за габой. Гук пявучы, выразны, насавога тэмбру. Зрэдку ўжываецца ў аркестры (напрыклад, у «Саламеі» і «Электры» Р. Штрауса). Гекельфон малы (гекельфон-пікала) гучыць на кварту вышэй габоя, мае больш светлы тэмбр.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Габой
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0