wd wp Пошук:

Гаўсманіт

Гаўсмані́т[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід марганцу

Mn

2 +

Mn

2

3 +

O

4

{\displaystyle {\ce {Mn^2+Mn2^3+ O4}}}

\{\displaystyle \{\ce \{Mn^2+Mn2^3+ O4\}\}\}. Мае 72,03 % марганцу, 27,97 % кіслароду, прымесі жалеза, цынку, барыю, магнію, кальцыю і інш. Упершыню адкрыты і названы ў 1813[2] годзе нямецкім мінералогам, прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта І. Гаўсманам[1] (J. F. L. Hausmann[3]) і ў 1827 годзе названы ў яго гонар Вільгельмам Хайдынгерам[2] (Wilhelm Karl Haidinger).

Уласцівасці

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае псеўдаактаэдрычныя крышталі, зярністыя або шчыльныя агрэгаты. Колер карычнева-чорны, шэры. Бляск паўметалічны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Крохкі. Немагнітны. Шчыльнасць 4,84 г/см³. Малекулярная маса 228,81[3].

Паходжанне і радовішчы

Гаўсманіт мае кантактава-метасаматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Уваходзіць у склад марганцавых руд. Сустракаецца разам з радахразітам, піралюзітам, браўнітам, андрадытам, барытам[4].

Радовішчы гаўсманіту маюцца ў Англіі, Аўстраліі, Афрыцы, Бразіліі, Канадзе, ЗША, Намібіі, Казахстане, Расіі, Швецыі.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  2. 1 2 Hausmannite // Mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy(англ.)
  3. 1 2 Hausmannite Mineral Data // The Mineralogy Database(англ.)
  4. Гаусманнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы марганцу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мінералы