wd wp Пошук:

Гато

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гато (яп.: 五島列島, літаральна «пяць астравоў») — архіпелаг на поўначы Усходне-Кітайскага мора. Уваходзіць у склад японскай прэфектуры Нагасакі. Агульная плошча - 690 км². Насельніцтва (2005 г.) - 76 311 чалавек.

Геаграфія

Архіпелаг Гато выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 91 км. Нягледзячы на назву, якая азначае 5 астравоў, у яго склад уваходзяць 140 астравоў рознай плошчы. Найбольшы востраў Фукуэ займае 326,34 км².

Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Адрозніваюцца разнастайнасцю ландшафтаў, уключаюць горы, прыморскія скалы і нізіны, пляжы. На астравах захаваліся горныя лясы, хаця большую частку незаселеных зямель займаюць горныя лугі. Шмат марскіх птушак. Для аховы прыроды арганізаваны нацыянальны парк Сайкай.

Гісторыя

Касцёл на востраве Фукуэ

Лічыцца, што першыя людзі з’явіліся на астравах Гато ўжо ў эпоху палеаліта. Археолагамі выяўлены рэшткі культур Дзёмон і Яёй. У пісьмовых крыніцах Гато ўзгадваюцца з VIII ст. як месца прыбыцця караблёў з імперыі Тан.

На працягу ўсяго сярэднявечча астравы адыгрывалі важную ролю ў міжнародным гандлі, што абумовіла сталую барацьбу за іх з боку розных феадальных родаў. У XVI ст. на астравах жыў знакаміты кітайскі пірат Вань Жы, які займаўся пасрэдніцкай дзейнасцю паміж японцамі і партугальцамі. У 1566 г. езуіты арганізавалі на востраве Фукуэ місію і здолелі прыцягнуць да хрысціянства значную колькасць астравіцян.

У 1587 г. Таётомі Хідэёсі выгнаў місіянераў і перадаў архіпелаг роду Гато, ад прозвішча якога паходзіць сучасная назва. Хаця пасля 1638 г. у Японіі было забаронена хрысціянства, Гато адносна лаяльна ставіліся да патаемных хрысціянскіх культаў, што забяспечыла прыток перасяленцаў з другіх частак краіны. Толькі ў 1798 г. пераехала 108 патаемных хрысціян. Перасяленцы займалі горныя раёны. Многія з іх займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю. У перыяд ізаляцыі Японіі архіпелаг заставаўся важным гандлёвым і рамесніцкім цэнтрам.

У 1865 г., калі ў Нагасакі былі ўзноўлены каталіцкія набажэнствы, вернікі з Гато звярнуліся з запытам даслаць да іх святароў. Аднак урад Мэйдзі адказаў рэпрэсіямі. У 1868 г. было арыштавана 200 хрысціян, 42 з якіх загінулі ў выніку катаванняў. Пакаранне хрысціян выклікала абурэнне з боку іншаземных дзяржаў. У 1873 г. японскія ўлады знялі абмежаванні ў распаўсюджванні хрысціянства. У нашы дні ад 10% да 15% астравіцян спавядаюць гэтую рэлігію.

У 1871 г. адгалінаванні рода Гато страцілі сваю ўладу над архіпелагам. Ён увайшоў у склад прэфектуры Нагасакі.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікірыбалоўства, земляробства і абслугоўванне турыстаў. Астравы злучаны паромнай пераправай з Нагасакі. На востраве Фукуэ працуе аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Японіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна