wd wp Пошук:

Гастон Рамірэс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра (ісп.: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 снежня 1990, Фрай-Бентас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Віртус Энтэла». Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2010—2018).

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру Гастон у клубе «Пеньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 года. У сезоне 2009/10 забіў за клуб 6 мячоў, чым дапамог «Пеньяролю» стаць чэмпіёнам Уругвая. У жніўні 2010 года перашоў у склад італьянскай «Балонні» за 2,5 млн еўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасня 2010 года матчам супраць «Катаніі», які скончыўся з лікам 1:1.

31 жніўня 2012 года далучыўся да складу англійскага клуба «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Трансфер іграка каштаваў англічанінам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсенала», дзе яго новы клуб трываў буйную паражэнне з лікам 1:6. Гастон з’явіўся на пляцоўцы ў другой палове матча замест Стывена Дэвіса. 23 студзеня 2014 года ігрок атрымаў пашкоджанне, з-за чаго прапусціў некалькі тыдняў.

1 верасня 2014 на правах арэнды перайшоў у «Хал Сіці». Па заканчэння тэрміну арэнды ўлетку 2015 года вярнуўся ў «Саўтгемптан», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2016 года быў арандаваны «Мідлсбра»[3]. Па заканчэнні сезона 2015/16 у якасці свабоднага агента пакінуў «Саўтгемптан», і ў ліпені 2016 года падпісаў з «Мідлсбра» кантракт[4].

Па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2017 года Рамірэс стаў іграком італьянскай «Сампдорыі»[5], дзе гуляў да лета 2021 года. У снежні 2021 года падпісаў кантракт з «Монцай» з Серыі B да канца сезона 2021/22, пасля выхаду клуба па выніках сезона ў Серыю A пакінуў каманду.

У кастрычніку 2022 года падпісаў кантракт з клубам Серыі C «Віртус Энтэла».

Міжнародная кар’ера

8 кастрычніка 2010 года Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругвая таварыскім матчам супраць зборнай Інданезіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.

Дасягненні

«Пеньяроль»:

Зноскі

  1. Gastón Ramírez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gastón Exequiel Ramírez Pereyra // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Мидлсбро» арендовал Гастона Рамиреса у «Саутгемптона». by.tribuna.com
  4. Гастон Рамирес подписал 3-летний контракт с «Мидлсбро». by.tribuna.com
  5. «Сампдория» приобрела хавбека «Мидлсбро» Гастона Рамиреса за 9 млн евро. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уругваі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віртус Энтэла
Катэгорыя·Ігракі ФК Балоння
Катэгорыя·Ігракі зборнай Уругвая па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Монца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Хал Сіці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Уругвая
Катэгорыя·Ігракі ФК Мідлсбра
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Пеньяроль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Саўтгемптан