wd wp Пошук:

Гаспар Чыж

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыж (значэнні). Гаспар Чыж герба «Гадземба» (польск.: Gaspar Czyż; 17471825) — маршалак шляхты Віленскай губерні, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Біяграфія

Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіуме. Пасля вучобы займаў пасады: двараніна скарбовага ВКЛ, віленскага гродскага суддзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам віленскім. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстання 1794 года — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павета. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн святой Ганны, і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губерні.

Сям’я

Быў жанаты на Караліне Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.

Зноскі

  1. Gaspar Czyż // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Падваяводы віленскія
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Суддзі гродскія віленскія