.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыж (значэнні). Гаспар Чыж герба «Гадземба» (польск.: Gaspar Czyż; 1747—1825) — маршалак шляхты Віленскай губерні, пасол Чатырохгадовага Сойма.
Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіуме. Пасля вучобы займаў пасады: двараніна скарбовага ВКЛ, віленскага гродскага суддзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам віленскім. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстання 1794 года — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павета. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн святой Ганны, і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губерні.
Быў жанаты на Караліне Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.