wd wp Пошук:

Гарэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гарэ́ (фр.: Île de Gorée) — невялікі востраў у Сенегале.

Востраў размешчаны ў 2,5 км на поўдзень ад порта Дакара, з’яўляецца камунай сталічнай акругі. Плошча Гарэ — усяго 0,182 км² (900 на 350 м), але яго насельніцтва — 1102 чалавек, шчыльнасць перавышае 6 тыс. жыхароў на кв. км. Востраў з’яўляецца турыстычным аб’ектам, на ім забаронена выкарыстанне аўтамабіляў. З Дакарам Гарэ злучае паромная пераправа.

Для еўрапейцаў Гарэ адкрыў партугальскі мараплавец Дыніш Дыяш у 1444 годзе, пасля гэтага востраў увайшоў у гісторыю як адзін з найбуйнейшых цэнтраў гандлю рабамі ў XV-XIX стст. пад апекай партугальцаў, галандцаў, англічан і французаў.[1] Акрамя гандлю рабамі, пад кантролем Англіі і Францыі вёўся гандаль арахісам, скурамі, золатам, спецыямі. З сярэдзіны XIX стагоддзя з заснаваннем Дакара і спыненнем гандлю рабамі, Гарэ паступова прыйшоў у заняпад. Калі ў 1891 годзе насельніцтва Гарэ складала 2,1 тыс. чалавек, а ў Дакары пражывала 8,7 тыс. жыхароў, то ўжо ў 1926 годзе — адпаведна 700 і 33679.

На востраве добра захаваліся пабудовы як для ўтрымання рабаў, так і даму рабагандляроў. У 1978 годзе востраў стаў культурным аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[2] У 1996 годзе, пасля рэформы адміністрацыйнага ладу краіны, Гарэ стаў адной з 19 камун Дакара.

Зноскі

  1. Цэнтр сусветнай спадчыны — Востраў Гора
  2. Island of Goree — UNESCO World Heritage Centre

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Гісторыя Сенегала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакар
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рабства
Катэгорыя·Астравы Сенегала
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Сенегале