wd wp Пошук:

Гарычка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарычка (значэнні). Гары́чка[3][4] (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). Паводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара Гентыя(руск.) бел. (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем гарычкі жоўтай (Gentiana lutea).

Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.

Батанічнае апісанне

Травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарычка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі