wd wp Пошук:

Гарыца і Градзішка

Карта Гарыцы і Трыеста XVIII стагоддзя

Гарыца і Градзішка (ням.: Görz und Gradisca, італ.: Gorizia e Gradisca, славенск.: Goriška in Gradiščanska, фрыульск.: Gurize e Gardiscje) — графства (пазней, княжацкая акруга/акняжанае графства/княжацкае графства) у складзе Аўстрыі, якое існавала на прыгранічных тэрыторыях сучасных Славеніі і Італіі.

Гісторыя

Тэрыторыя графства калісьці належала да Ілірыі, пазней да герцагства Фрыуль; у XI стагоддзі яна стала самастойным графствам, пад уладай графаў Гарыцкіх.

Пасля згасання гэтага роду (1500), графства перайшло да Габсбургаў, якія саступілі яго ў 1809 годзе напалеонаўскай Францыі, дзе яно было ўключана ў склад Ілірыйскіх правінцый.

Паводле заключнага акта Венскага кангрэса (1815) Аўстрыйская імперыя вярнула сабе страчаныя тэрыторыі. У складзе краіны Гарыца і Градзішка стала кароннай зямлёй. Па выніках Аўстра-Венгерскага пагаднення (1867) тэрыторыя Гарыцы і Градзішкі засталася ў аўстрыйскай часткі, у складзе Кюстэнланда.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Славеніі
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Гарыцыя