wd wp Пошук:

Гарыбальдзійскі батальён

Не блытаць з XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі.

Гарыбальдзійскі батальён (ісп.: Batallón Garibaldi, італ.: Battaglione Garibaldi, Гарыбальдзійская брыгада з красавіка 1937) — група італьянскіх, албанскіх і іспанскіх добраахвотнікаў, якія прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку Народнага фронту з кастрычніка 1936 па верасень 1938 года. Названы ў гонар Джузэпэ Гарыбальдзі, актыўнага дзеяча італьянскага руху Рысарджымента. Структурна быў адным з батальёнаў 12-й інтэрбрыгады.

Гісторыя

Італьянскі батальён быў сфармаваны 27 кастрычніка 1936 года па пагадненні, падпісаным у Парыжы прадстаўнікамі італьянскіх рэспубліканцаў, сацыялістаў і камуністаў[1]. Быў пад камандаваннем Рандольфа Паччыардзі, Арацыа Антоніа, Луіджы Лонга і Амедэа Азі. Арганізацыйна ўваходзіў у 12-ю інтэрбрыгаду, разам з батальёнамі Андрэ Марці і батальёнам Дзімітрава.

Байцы Гарыбальдзійскага батальёна падчас Гвадалахарской аперацыі аказваюць першую дапамогу параненаму.

Баявое хрышчэнне батальён атрымаў 13 лістапада 1936 года на ўзгорку Лос-Анджэлеса падчас абароны Мадрыда. Затым ён ваяваў у раёнах Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ, Пасуэла, Баадзілья-дэль-Монтэ, Мірабуэна, Махадаонда і ракі Харама. Падчас бітвы пры Хараме, Пачыардзі быў паранены і яго месца заняў Іліа Баранціні, які ўзначальваў батальён у Гвадалахарской аперацыі. Пазней у баях пры Уэска і Вільянуэва-дэль-Пардзільа Пачыардзі вярнуўся на пасаду камандзіра падраздзялення.

У канцы красавіка 1937 года, батальён быў ператвораны ў Гарыбальдзійскую брыгаду, афіцыйна сфармаваную 1 мая. У брыгаду ўвайшлі байцы з батальёна Дзімітрава, добраахвотнікі з іншых італьянскіх падраздзяленняў і навабранцы, якія прыбывалі ў Іспанію з іншых краін. Да жніўня 1937 года Гарыбальдзійская брыгада ўваходзіла ў 12-ю інтэрбрыгаду і складалася з чатырох батальёнаў. Да яе расфармавання 24 верасня 1938 года змянілася 5 камандзіраў брыгады. Акрамя паўночнай часткі Мадрыда і Арагона, брыгада адыграла вялікую ролю ў бітве на Эбра[2].

Адным з добраахвотнікаў, які ваяваў у брыгадзе быў Мехмет Шэху, будучы прэм’ер-міністр Албаніі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Randolfo Pacciardi, Il Battaglione Garibaldi. Volontari italiani nella Spagna Repubblicana, La Lanterna, Roma, 1945, pp. 41-42
  2. La Brigada Garibaldi(ісп.) . Istituto Storico Grossetano della Resistenza e dell’ Età Contemporánea. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыгады
Катэгорыя·Батальёны
Катэгорыя·Інтэрнацыянальныя брыгады