Гаро́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарочычы.
Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці БССР. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[1]. 15 студзеня 1996 года ў склад Дудзіцкага сельсавета пералічаны вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[3], з іх 87,4 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 4,0 % — украінцы[4].