Гарла́ч — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусцем.
Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам[1]. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) — з дзюбай-літком і вушкам-ручкай[2].