wd wp Пошук:

Гардуноўскі сельсавет

Гардуно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Гардуны.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Івакаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Гардуноўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 8 снежня 1966 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уцеўскага (вёска Гардуны і пасёлак Іванполле) і Івакаўскага (вёска Івакі і пасёлак Вербаў)[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Насовіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат