Гарба́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Гарбаха.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варацэвіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 17 лютага 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Залядынскага сельсавета. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снітаўскага сельсавета (населеныя пункты Варацэвічы, Снітава, Трудавая)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1101 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы[4].