Заляды́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Залядынне.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глінненскі сельсавет у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глінна. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Валасані (злілася з вёскай Залядынне)[1]. 4 кастрычніка 1982 года цэнтр перанесены ў вёску Залядынне, сельсавет перайменаваны ў Залядынскі[2]. 17 лютага 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Адрыжынскага і Гарбахскага сельсаветаў.