Гарадзенская вежа — колішняя вежа-данжон у Гродне.
Упершыню вежа ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе (1277) годзе пры апісанні паходу галіцка-валынкіх князёў на Горадзен. Летапіс паведамляе аб вежы :
![]() |
"Столп бо камен высок стоя перед вороты города, и бяху в нем заперлися Прузи, и не бысть им мимо онъ пойти к городу, побивахуць бо со столпа того; и тако приступиша к нему и взяша и, страх же велик и ужасть паде на городе, и быша аки мертвее стояще на заборолех города, о взятьи столпа, зане то бысть упование их." Іпацеўскі летапіс пра падзеі ў 1277 г. |
![]() |
Гэты слуп захоўваўся яшчэ ў XVI ст., увайшоў у склад знешніх умацаванняў Старога замка і адлюстраваны на гравюры Адэльгаўзера-Цюнта 1568 г.
Ён меў выгляд цыліндрычнага высокага будынка, увенчанага зубцамі і востраканечным дахам. Тут было не менш за чатыры абарончыя ярусы, у ніжняй частцы вежа ўмацоўвалася контрфорсам.
Досыць цікавай уяўляецца праблема размяшчэння ў сістэме замкавых умацаванняў Горадзенскага «стаўпа». Большасць даследчыкаў лічыць, што ён знаходзіўся на пляцоўцы Старога замка, непадалёк ад увахода і ў структуры сцен, — там, дзе паказана высокая круглая вежа на гравюры Цюнта канца XVI ст. Аднак, уважліва прааналізаваўшы паведамленне Іпацьеўскага летапісу за 1277, польскія даследчыкі Ю. Вайцяхоўскі і С. Александровіч, а таксама іх беларускія калегі Ю. Заяц і М. Макараў прыйшлі да высновы, што «стоўп» мог размяшчацца на суседнім пагорку Ніжняга замка і быў злучаны з брамай Старога замка мостам. Такое размяшчэнне вежы стварала магчымасць поўнага кантролю над уваходам у замак, аднак яе захоп не азначаў падзення ўсяго «града», як гэта і апісана ў летапісе[1]. Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваўся М. Варонін, які лічыў, што мураваная вежа знаходзілася не літаральна перад замкавай брамай, а побач з ёй, выступаючы за лінію абарончых умацаванняў так, што з вежы можна было абараніць і сцены, і замкавую браму. Даследчык выказаў слушную думку аб тым, што «стоўп» XIII ст. быў уключаны ў склад больш позняга мураванага замка Вітаўта з высокай круглай вежай, якая стаяла на павароце ўсходняй сцяны замка і моцна выступала ўперад[2].