wd wp Пошук:

Гапласпарыдыі

Гапласпарыдыі (Ascetosporea ці Haplosporidia) — паразітычныя арганізмы.

Сістэматыка

Адны лічаць гапласпарыдыі атрадам класа кнідаспарыдый, іншыя збліжаюць іх з грыбамі.

Да гапласпарыдый адносяць 5 родаў, якія ўключаюць каля 40 відаў.

Спосаб жыцця

Гапласпарыдыі паразітуюць у тканках розных беспазваночных — немертын, чарвякоў, ракападобных, насякомых, малюскаў і інш. Гапласпарыдыі ўтвараюць ў жывёле-гаспадары невялікія шмат’ядравыя плазмодыі, у якіх фармуюцца дробныя споры (5—10 мк), пазбаўленыя стракальных капсул. Гапласпарыдыі распаўсюджаныя паўсюдна. Гібелі жывёл-гаспадароў пад уздзеяннем гапласпарыдый не назіралася.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пратысты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)