wd wp Пошук:

Чарвякі

Дажджавы чарвяк на паверхні глебы

Чарвякі (лац.: Vérmes) — група жывёл, у якую ўваходзяць бесхрыбтовыя арганізмы з тонкім падоўжаным целам і мяккімі пакровамі. Па такой класіфікацыі сюды адносяць некалькі тыпаў чарвякоў, а таксама лічынак шматлікіх насякомых.

Форма цела чарвякоў аказалася вельмі паспяховай, гэтаму сведчыць той факт, што чарвякі насяляюць амаль любы куток свету: ад прэснай і марской вады да сушы. Жыццёвая дзейнасць іх таксама разнастайная. Напрыклад земляныя чарвякі спрыяюць кругазвароту рэчываў у экасістэме, а некаторыя паразітычныя чарвякі, якія жывуць у арганізмах іншых істот, наносяць вялікую шкоду пераносчыку. Таксама асобныя віды чарвякоў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Класіфікацыя

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Парафілетычныя групы
Катэгорыя·Класіфікацыя жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта