wd wp Пошук:

Ганс Юрген Кальман

Ганс Юрген Кальман (ням.: Hans Jürgen Kallmann; 20 мая 1908, Вольштайн, правінцыя Позен — 6 сакавіка 1991, Пулах-ім-Ізарталь) — нямецкі мастак.

Калман быў сынам дэрматолага, вырас у Гале (Заале) і правёў першыя гады ў якасці мастака ў Берліне з 1930 па 1944 год. У 1937 годзе яго абвясцілі «мастаком-дэгенератам» і забаранілі выстаўляцца. Частка яго работ была канфіскавана і знішчана падчас спалення карцін 20 сакавіка 1939 года ва ўнутраным дворыку берлінскага пажарнага дэпо.

У 1949 годзе яго паклікалі ў мастацкую акадэмію ў Каракасе, Венесуэла, дзе выкладаў у якасці прафесара жывапіс аголенай натуры і партрэт.

Кальман вярнуўся ў Германію ў 1952 годзе і жыў і працаваў пазаштатным мастаком у Пулаху каля Мюнхена да сваёй смерці ў 1991 годзе. З сярэдзіны 1950-х гадоў Кальман стаў вядомы як партрэтыст дзякуючы сваім псіхалагічна адчувальным партрэтам вядомых дзеячаў культуры, навукі і палітыкі, такіх як Конрад Адэнаўэр, Ота Ган, Тэадор Хойс, Ян XXIII, Маа, Бертальд Брэхт або фізік Вальтэр Мейснер.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118559583 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Hans Jürgen Kallmann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пулах-ім-Ізарталі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая