wd wp Пошук:

Ганс Леберэхт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леберэхт.

Ганс Фры́дрыхавіч Ле́берэхт (эст.: Hans Leberecht; 1 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 10 лістапада 1960, Талін, ЭССР, СССР) — эстонскі пісьменнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1949). Член УКП(б) з 1945 года.

Біяграфія

Г. Ф. Леберэхт нарадзіўся 18 лістапада (1 снежня) 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў рабочай сям’і. Дзяцінства прайшло ў Эстоніі. З 1918 года жыл у Петраградзе. З 1928 года пасля заканчэння сярэдняй школы восем гадоў адпрацаваў аўтагеншчыкам і электраманцёрам на заводзе «Электрасіла».

Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці завадскога літаратурнага кружка. Першыя апавяданні з’явіліся ў 1930 годзе ў завадской шматтыражцы. У 1935 годзе ў ленінградскім часопісе «Резец» («Разец») было апублікавана першае апавяданне маладога пісьменніка «Дачка». За аповесць пра жыццё рабочых «Вечны колер» ён атрымаў прэмію на Усесаюзным літаратурным конкурсе 1936 года. У 1935—1937 гадах вучыўся ў Ленінградскім вячэрнім літаратурным універсітэце імя А. М. Горкага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў радавым разведчыкам у складзе эстонскага нацыянальнага корпуса РСЧА. Удзельнічаў у баях пад Вялікімі Лукамі, Нарвай, на востраве Саарэмаа і ў Курляндыі. Пасля заканчэння вайны пісьменнік стаў карэспандэнтам газеты «Савецкая Эстонія».

Апроч літаратурна-творчай дзейнасці Г. Ф. Леберэхт вёў вялікую грамадскую працу: з’яўляўся дэпутатам ВС ЭССР, узначальваў камісію па кінадраматургіі пры СП ЭССР, выступаў як лектар-пракламатар.

Г. Ф. Леберэхт памёр 10 лістапада 1960 года ў Таліне.

Творчасць

Друкаваўся з 1930 года. Пісаў на эстонскай і рускай мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра пасляваеннае жыццё эстонскай вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць дадому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У адной хаце» (1957).

Пераклады

На беларускую мову асобныя творы Леберэхта пераклаў Леў Салавей.

Зноскі

  1. Леберехт Ганс Фридрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Hans Leberecht // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР