wd wp Пошук:

Ганна Яўхімія Радзівіл

Ганна Яўхімія Радзівіл, у шлюбе Дэнгаф (1628 — 1663) — дачка маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Біяграфія

Паходжанне

Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго першай жонкі Тэклі Ганны з Валовічаў. Мела сем братоў і чатыры сястры.

Сям’я

У 1642 годзе стала жонкай старосты велюньскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа (1617/1620-1653)

У шлюбе нарадзіліся сыны Жыгімонт Віктар Дэнгаф — падкаморы велюньскі з 1683, падскарбі надворны літоўскі з 1693 і Аляксандр Каспер Дэнгаф[1].

У мастацтве

Захаваўся партрэт-медзярыт Ганны Яўхіміі Радзівіл, які цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.

Зноскі

  1. Aleksander Kasper Dönhoff
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1663 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэнгафы
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1628 годзе