wd wp Пошук:

Ганна Янтар

Ганна Янтар (польск.: Anna Jantar, сапр. Ганна Шмэтэрлінг-Кукульска, польск.: Anna Szmeterling-Kukulska; 10 чэрвеня 1950, Познань — 14 сакавіка 1980, Варшава) — польская спявачка, зорка эстрады 1970-х гадоў.

Нарадзілася ў горадзе Познань у 1950 годзе. Ва ўзросце 17 гадоў адбыўся яе артыстычны дэбют: яна выступіла на фестывалі студэнцкай песні ў Кракаве, атрымала прыз журы (конкурс тады выйграла Марыля Радовіч[pl]).

Музычную кар’еру спявачка пачала як Ганна Шмэтэрлінг, але ў 1972 годзе ўзяла псеўданім — Ганна Янтар. У 1970 годзе выйшла замуж за Яраслава Кукульскага — вядомага музыканта і кампазітара, які напісаў шмат песень для сваёй жонкі, з іх многія сталі шлягерамі.

У 1975 годзе Ганна Янтар была прызнаная эстраднай артысткай года, а яе пласцінка «Najtrudniejszy pierwszy krok» (Найцяжэйшы першы крок) разышлася ў 150-тысячным тыражы. У 1979 годзе, яна зноў атрымала тытул найлепшай польскай спявачкі.

27 снежня 1979 года артыстка накіравалася ў трэці раз у турнэ па ЗША. У студзені і лютым яна выступала для амерыканскіх палякаў у розных гарадах краіны. Дадому Ганна Янтар вярталася самалётам Іл-62М польскай авіякампаніі LOT рэйсам з Нью-Ёрка. Машына ўпала 14 сакавіка 1980 года пры заходзе на пасадку за некалькі кіламетраў ад варшаўскага аэрапорта. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце.

Яе дачка Наталля Кукульска[pl] (нар. 1976) таксама стала вядомай спявачкай. Сімвалічна, што яна разам з маці выканала песню «Tyle słońca w całym mieście» — голас Ганны Янтар прагучаў з запісу і быў зведзены ў студыі[2].

Зноскі

  1. 1 2 Anna Jantar // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. polskieradio.pl
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка