wd wp Пошук:

Ганна Фенінгер

Ганна Фенінгер 
Грамадзянства  Аўстрыя
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1989(1989-06-18) (32 гады)
Месца нараджэння Зальцбург, Аўстрыя
Рост 166 зм
Вага 64 кг
Кар'ера
Клуб Skiklub Hypo Hallein
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 Супергігант
Срэбра Сочы 2014 гіганцкі слалам
Чэмпіянат свету
Золата Гарміш 2011 Суперкамбінацыя
Срэбра Гарміш 2011 Каманда
Бронза Шладмінг 2013 Гіганцкі слалам
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 11 лістапада 2006 года
 Перамогі на этапах Кубка свету 4
 Лепшае месца ў агульным заліку 3 (2012/13)
 Хуткасны спуск 6 (2010/11)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 6 (2009/10)
 Супергігант 3 (2011/12, 2012/13)
 Гіганцкі слалам 2 (2012/13)
 Слалам 39 (2008/09)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 0 0 2
 Супергігант 1 4 4
 Гіганцкі слалам 3 2 1
Апошняе абнаўленне: 9 сакавіка 2013

Ганна Фе́нінгер (ням.: Anna Fenninger, нар. 18 чэрвеня 1989, Зальцбург, Аўстрыя) — аўстрыйская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў супергіганце і сярэбраны прызёр у гіганцкім слаламе, чэмпіёнка свету 2011 года ў суперкамбінацыі, пераможца этапаў Кубка свету. 4-разовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў.

Спартыўная кар’ера

У 2006 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Квебеку выйграла два золата (супергігант і камбінацыя) і адно срэбра (хуткасны спуск).

У 2008 годзе ў іспанскай Фармігале зноў заваявала 2 золата (камбінацыя і гіганцкі слалам) і адно срэбра (супергігант) юніёрскага чэмпіянату свету. На наступным чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2009 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла бронзу ў супергіганце. 7 узнагарод юніёрскіх чэмпіянатаў свету робяць Фенінгер адной з самых тытулаваных спартсменак у гісторыі гэтых турніраў.

У Кубку свету Фенінгер дэбютавала ў 2006 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету ў супергіганце. 28 снежня 2011 года атрымала сваю першую перамогу, выйграўшы гіганцкі слалам ў Ліенцэ. Лепшым дасягненнем Фенінгер у агульным заліку Кубка свету з’яўляецца трэцяе месца ў сезоне 2012 /13.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартавала ў трох дысцыплінах, ні разу не трапіўшы ў лік 15 лепшых: хуткасны спуск — 25-е месца, камбінацыя — 16-е месца, супергігант — 16-е месца.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Гарміш-Партэнкірхене выйграла золата ў суперкамбінацыі (пры гэтым на этапах Кубка свету да таго моманту Ганна ні разу не трапляла нават у тройку лепшых у гэтай дысцыпліне), а таксама срэбра ў камандзе. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў Шладмінгу стала трэцяй у гіганцкім слаламе.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Head.

Ганна на зімовых Алімпійскіх гульнях

Алімпійскія
гульні
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
2010 Ванкувер 25 16 16
2014 Сочы DNF 8

Перамогі на этапах Кубка свету (5)

На 29 снежня 2013 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
12011/1228 сне 2011 ЛіенцГіганцкі слалам
22012/1328 сне 2012 ЗемерынгГіганцкі слалам (2)
33 сак 2013 Гарміш-ПартэнкірхенСупергігант
49 сак 2013 ОфтэршвангГіганцкі слалам (3)
52013/1428 сне 2013 ЛіенцГіганцкі слалам (4)

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Гарналыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Гарналыжнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зальцбургу