wd wp Пошук:

Ганна Сыхравава

Га́нна Сы́хравава (славацк.: Anna Sychravová; 7 ліпеня 1873, Гумпалец, Аўстра-Венгрыя — 22 лютага 1925, Прага, Чэхаславакія) — чэхаславацкая педагог, палітык. Першая і адзіная жанчына з тэрыторыі сучаснай Славакіі, абраная ў першы Нацыянальны сход Чэхаславакіі пасля надання жанчынам выбарчых правоў.

Біяграфія

Сыхравава нарадзілася ў святарскай сям’і ў Гумпалцы (цяпер у Чэхіі).

Працавала настаўніцай у Празе і Жыжкаве. Пасля сканчэння I сусветнай вайны ў незалежнай Чэхаславакіі нядоўга працавала ў Міністэрстве грамадскага дабрабыту, пасля чаго пераехала ва Уруткі і працягнула настаўніцкую працу[3][4].

У 1920 годзе ў Чэхаславакіі была прынятая канстытуцыя[d], якая прадастаўляла жанчынам выбарчае права. Ганна Сыхравава ўдзельнічала ў красавіцкіх выбарах ад Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі і стала адзінай жанчынай з Славакіі, якая трапіла ў Нацыянальны сход[5]. Увайшла ў парламенцкую камісію па культуры, грамадскай, сацыяльнай і здаровай палітыцы[6]. Займалася праблемамі інвалідаў, пазашлюбных дзяцей, моладзевага алкагалізму і прафілактыкі хвароб, перадаваных палавым спосабам.

Заўчасна сканала ў Вінаградскай бальніцы. Яе дэпутацкі мандат перайшоў да Ёсефа Пайгера[6].

Творчасць

У 1902 годзе пераклала эсэ шведскай жаночай дзяячкі Элен Кей Mravnost ženy (бел.: Мараль жанчыны) і Žena budoucnosti (бел.: Жанчына будучыні)[7].

У 1910 годзе выдала пераклад кнігі аўстрыйскай феміністкі Розы Майрэдэр O ženské otázce (бел.: Пра жаночае пытанне)[8], у 1911 — пераклад Ke kritice ženskosti (бел.: Да крытыкі жаноцкасці)[9] і Mateřství a kultura (бел.: Мацярынства і культура)[10] той жа аўтаркі.

Публікавалася ў часопісе Ženský svět[11].

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých okresní správy politické na Vinohradech, sign. OSPVIN Z3, s. 35 — Т. OSPVIN Z3. — С. 35.
  3. Mažáriová, Katarína Prvých dvanásť statočných političiek (славацк.) . Turiec Online (15 сакавіка 2016). Праверана 24 сакавіка 2021.
  4. Ziegler, Aleš Úloha žen v prvních československých parlamentních volbách roku 1920 (чэшск.)  (11 кастрычніка 2011). Праверана 24 сакавіка 2021.
  5. Blanca Rodriguez Ruiz, Ruth Rubio-Marín. The Struggle for Female Suffrage in Europe: Voting to Become Citizens. — BRILL, 2012. — С. 237.
  6. 1 2 Anna Sychravová (чэшск.) . Poslanci. Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 24 сакавіка 2021.
  7. Eva Kalivodová. Browningová nebo Klášterský? Krásnohorská nebo Byron?: O rodu v životě literatury (чэшск.) . — Karolinum Press, 2011. — С. 68. — 250 с. — ISBN 978-80-246-1887-6.
  8. O ženské otázce // Ženský svět. — 20 снежня 1910. — С. 10.
  9. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 студзеня 1911. — С. 12—13.
  10. Eliška z Purkyňů. Mateřství a kultura // Ženský svět. — 5 сакавіка 1911. — С. 1—2.
  11. Čtenářům, spolupracovníkům a přátelům! // Ženský svět. — 10 студзеня 1916. — С. 3.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Палітыкі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі навучальных устаноў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў раёне Пельгржымаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі навучальных устаноў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гумпалцы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў