wd wp Пошук:

Ганна Міхайлаўна Эйсмант

Ганна Міхайлаўна Эйсмант — беларуская журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў Гродна. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Радыё і тэлебачанне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандр Варламаў заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, па яго сцверджанню, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, яе брата і яго жонкі[1][2][3][4][5].

У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядучай спартыўных навін на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартсменаў і спартсменак. У 2013—2014 гадах яе фільм аб хакеісце Руслане Салее атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартыўнага друку і Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У 2017 году атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта «у знак прызнання выдатнага ўкладу ў прапаганду і развіццё ідэй удзелу жанчын і дзяўчат у спорце»[1][1][1][6].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Асноўны артыкул: Раман Ігаравіч Бандарэнка Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг(укр.) бел. нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[7]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[8][9].

Сям’я

Брат Іван Міхайлавіч Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянер па прафесіі Іван прыйшоў на тэлебачанне па пратэкцыі сястры[10].

У шлюбе, ёсць дачка Іванка[11].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Анна Эйсмонт
  2. Белорусский модельер рассказал об отправке женщин в баню к Лукашенко
  3. «Анна Эйсмонт в бане» — откуда взялось
  4. Модельер Варламов признался, что поставлял девушек Лукашенко
  5. Белорусский модельер рассказал, как водил женщин в баню к Лукашенко
  6. Автор и ведущая проекта «Женщины и спорт» Анна Эйсмонт награждена дипломом МОК
  7. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время?(руск.) . TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  8. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 3 жніўня 2021.
  9. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко(руск.) . TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  10. Уроженец Гродно Иван Эйсмонт возглавил «Белтелерадиокомпанию»
  11. Жизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне