wd wp Пошук:

Ганна Лінд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лінд.

Ілвэ Ганна Марыя Лінд (шведск.: Ylva Anna Maria Lindh, 19 чэрвеня 1957 — 11 верасня 2003) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністр замежных спраў Швецыі з 1998 па 2003 гады.

Біяграфія

Ганна Лінд нарадзілася ў 1957 годзе ў стакгольмскім раёне Эншэдэ. У палітычнае жыццё ўключылася ўжо ў 12 гадоў, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць В’етнамскай вайны і працы Шведскай сацыял-дэмакратычнай маладзёжнай лігі. У 1982 годзе скончыла юрыдычны факультэт Упсальскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра і ў той жа год была абрана ў Парламент. У 1984 яна ўзначаліла маладзёжную лігу Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, а ў перыяд з 1991 па 1994 год з’яўлялася членам гарадскога савета Стакгольма.

У 1994 годзе Лінд заняла пасаду міністра па абароне навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Інгвара Карлсана, а ў 1998 новы прэм’ер-міністр краіны, Ёран Персан, прызначыў яе на пасаду міністра замежных спраў. Лінд выступала з асуджэннем палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку, а таксама крытыкавала палітыку ўрадаў Арыэля Шарона і Сільвіа Берлусконі. У той жа час яна была актыўным прыхільнікам пашырэння ЕС і выказвалася за ўступленне Швецыі ў Еўрапейскі Саюз і ў зону еўра[5].

Гібель

Гл. таксама: Забойства Ганны Лінд 10 верасня 2003 года ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма на Ганну Лінд быў здзейснены замах. Нападнік нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, пасля чаго схаваўся. Лінд была дастаўлена ў Каралінскую бальніцу, дзе ўрачы на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак ранняй раніцай 11 верасня яна сканала ад атрыманых ран[6].

Сям’я

Ганна Лінд была замужам, у яе засталіся двое сыноў.

Зноскі

  1. Ylva Anna Maria Lindh // http://www.finngraven.se/(S(d5fyhe0fuopj1e5sqe2qu5fv))/DisplayInfo.aspx?id=4361402FinnGraven.se. Праверана 27 сакавіка 2017.
  2. Anna Maria Lindh // (unspecified title) Праверана 18 мая 2018.
  3. Katarina kyrkogård Stockholm - Anna Lindh — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
  4. 1 2 Ylva Anna Maria Lindh Праверана 22 жніўня 2020.
  5. Біяграфія Ганны Лінд(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 19 студзеня 2018.
  6. Панкін Б. Прыватная смерць Ганны Лінд(нявызн.). Расійская газета.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Асобы