wd wp Пошук:

Ганна Зэгерс

Ганна Зэгерс (ням.: Anna Seghers, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; 19 лістапада 1900, Майнц1 чэрвеня 1983, Берлін) — нямецкая пісьменніца.

Біяграфія

Зэгерс нарадзілася ў яўрэйскай сям’і, бацька - антыквар і мастацкі эксперт. Вучылася ў Кёльнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе Зэгерс выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года член СЕПГ).

У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў Зэгерс была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыруе ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са “звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства” пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.

Зэгерс была членам Сусветнага Савета Міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958-1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.

Зноскі

  1. 1 2 Wall R. Seghers, Anna // Verbrannt, verboten, vergessen: kleines Lexikon deutschsprachiger Schriftstellerinnen 1933 bis 1945 — 2 — Kn: Pahl-Rugenstein Verlag, 1989. — S. 174–178. — ISBN 978-3-7609-1310-0
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118612743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. Anna Seghers // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Anna Seghers // Kritisches Lexikon der Gegenwartsliteratur
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118612743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Майнцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада