wd wp Пошук:

Ганна Давія Бернучы

Ганна Давія (д’Авія) Бернучы (італ.: Anna Davia (D’Avia) Bernucci, Anna Davia di (de) Bernucci; 1743, Неб’ю, Белуна — 1811) — італьянская оперная спявачка і актрыса

, якая выступала і на рускай сцэне, сапрана.

Біяграфія

Паходжанне

Верагодна, Ганну Давія патрэбна ідэнтыфікаваць з Ганнай Да Вія, якая была дачкою Асвальда і Маддалены Да Вія з Неб’ю (італ.: Nebiu), нарадзілася 16 кастрычніка 1743 і была ахрышчана на наступны дзень у П’евэ-дзі-Кадорэ(руск.) бел. ў правінцыі Белуна[2]. Феты(руск.) бел., а за ім і Мозер(руск.) бел. прадставілі яе, як ураджэнку Белана[3]. Аднак, прозвішча Давія не з’яўляецца ў Белана, а, верагодна, з’яўляецца мадыфікаванай з-за доўгага жыцця за мяжой формай прозвішча Да Вія[2].

Прафесійная дзейнасць

Невядома, якую музычную адукацыю атрымала Ганна. Першыя звесткі пра яе прафесійную дзейнасць ставяцца да працы на сцэне італьянскага тэатра ў Амстэрдаме ў 1761 годзе.

У 1776 годзе Ганна Давія дэ Бернучы выступала ў Варшаве. Там яна пазнаёмілася з гетманам Міхалам Казімірам Агінскім, які быў толькі на тры гады за яе старэйшы. Флірт паміж Ганнай і Міхалам скончыўся тым, што спявачка дала згоду выступаць на сцэне слонімскага тэатра і тры гады жыць у Слоніме. Паводле звестак Анджэя Цеханавецкага было нават падпісана пісьмовае пагадненне ад 1 сакавіка 1777 года, дзе вялася размова і пра месячны заробак у 25 дукатаў з харчаваннем[4]. Спявачка прыехала ў Слонім і пачала працаваць у тэатры Агінскага, але па сёння невядомых абставінах пагадненне згубіла сілу і Ганна Давія летам 1777 года вярнулася ў Варшаву[5].

У 1777 годзе спявае ў Варшаве ў оперы «Мастак, закаханы ў сваю натуршчыцу(англ.) бел.» Эджыдзіа Дуні(руск.) бел. ў ролі Лаўрэты[2] і ў оперы «Галантная Патрона» Д. Паізіела[5]. Пра апошнюю вельмі ўдалую ролю згадвалі яшчэ ў 1785 годзе. Яна некаторы час жыла ў Варшаве, а потым рушыць ў Гродна, дзе знаёміцца са сваім равеснікам Антоніем Тызенгаўзам. Ён прапаноўвае ёй працу ў сваім гродзенскім тэатры і Ганна пагаджаецца. Пэўны час яна працуе ў Гродне, але потым яе прываблівае сталічная сцэна[5].

Паміж канцом 1779 і пачаткам 1780 была прынята на працу ў опера-буфа ў Пецярбургу і спявала ў оперы «La frascatana» Джавані Паізіела[2]. Гэта стала пачаткам бліскучай кар’еры ў Расіі. Як адзначае Мозер(руск.) бел., ужо ў 1789 яна стала часткай трупы імператарскага тэатра, што выконвала оперу «Ілжывы палюбоўнік» (італ.: La finta amante) Джавані Паізіела на сустрэчы імператрыцы Кацярыны II і імператара Іосіфа II у Магілёве[2].

М. А. Львоў. «Партрэт Ганны Давія Бернучы», 1790-я
Мары Элізабэт Луіза Віжэ-Леброн(руск.) бел.. «Партрэт Ганны Давія Бернучы», 1790-я

Прыкладна да 1781 года ставяцца згадкі пра блізкасць Ганны Давія з дэ Рыбасам — родным братам заснавальніка Адэсы В. М. дэ Рыбаса(руск.) бел.).

У 1782 яна паступіла на пецярбургскую прыдворную сцэну, з пенсiяй 2800 рублёў у год, дзе была «першай спявачкай оперы-буфа і другой спявачкай оперы-серыя»[2]. У гэты перыяд Ганна прымала ўдзел у многіх спектаклях Джавані Паізіела, у тым ліку стала першай выканаўцай ролі Разіны ў оперы «Севільскі цырульнік(руск.) бел.», прэм’ера якой адбылася 26 (15) верасня 1782 года ў Зімнім палацы Пецярбурга. Таксама яна спявала ў оперы «Лунны свет(італ.) бел.» і араторыі «Страсці Ісуса Хрыста» ў 1783 годзе[2].

1 лютага 1784 хадайнічала аб звальненні са службы па хваробе раней заканчэння тэрміну кантракта, аднак 1 красавіка 1785 з ёю быў заключаны новы кантракт на тры гады, з пенсiяй 3300 рублёў, бенефісам і 500 рублямі «ваяжных грошай». Магчыма, гэтаму павышэнюю садзейнічала «заступніцтва» князя А. А. Безбародкі(руск.) бел., які быў палюбоўнікам спявачкі ў 1780-1790-я[2].

У студзені 1785 у Варшаве Ганна Давія выканала галоўную ролю ў оперы «Прыслужніца-спадарыня» Д. Паізіела, а потым, па вяртанні ў Пецярбург, спявала партыя Джаніны ў оперы «Уяўныя спадчыннікі» Джузэпэ Сарці[2].

Верагодна, у 1780-84 гадах Ганна Давія пазнаёмілася з Джаванні дэ Бернучы, які таксама быў спеваком оперы-буфа і стала яго жонкай[2]. Але гэта не спыніла яе даволі насычанага падзеямі жыцця, з яго паспяховымі выступленнямі і адносінамі з палюбоўнікам, што неаднаразова адзначаецца ў сучасных ёй хроніках[2].

Высылка з Расіі

Статс-сакратар Кацярыны II А. М. Грыбоўскі(руск.) бел. пісаў, што Безбародка марнаваў на Давія вялікія грошы[6]., даючы ёй «штомесяц на пражыццё па 8000 рублёў золатам і пры водпуску яе ў Італію падарыў ёй грашыма і дыяментамі 500 000 рублёў». Такая марнатраўнасць Безбародкі і заахвоціла Кацярыну II выслаць Давія за межы Расіі ў 24 гадзіны.

Пасля Санкт-Пецярбурга Ганна зноў прыехала ў Слонім і выступала на сцэне тэатра Агінскага. У спісах артыстаў капэлы Агінскага за 1785 год ёсць і яе прозвішча. Час ад’езду яе за мяжу невядомы, але яе далейшае жыццё звязана з Італіяй[5].

Кар’ера ў Італіі

Вярнуўшыся на радзіму ў 1787 годзе, Ганна адчувае цяжкасці з тым, каб упісацца ў тэатральныя рэаліі: у чэрвені яна спявае ў Сенігаліі(руск.) бел., восенню — у Венецыі, у «Служанцы духа» Джузэпэ Гаццаніга(руск.) бел. і «Амерыканскім сіраце» Паскуале Анфосі(руск.) бел.. На карнавале 1787—1788 у Фларэнцыі яна адзначылася інтэрпрэтацыяй «Нітэці» (італ.: Nitteti) Паізіела[2].

У гэтыя гады муж заўсёды спявае побач з ёю, яны дадаюць да сваіх імёнаў тытул «віртуозы пакояў дабрадзейнай імператрыцы Усёй Русі» (італ.: virtuosi da camera dell’Imperatrice di tutte le Russie), якім будуць карыстацца на працягу ўсяго свайго далейшага жыцця. У 1788 сужэнцы патрапілі ў Фларэнтыйскі тэатр(італ.) бел. Неапаля і спявалі ў оперы «Мудрагелістая ўдава» П. Анфосі(руск.) бел., напэўна, гэта быў апошні раз, калі яны выступалі ў адным спектаклі.

Жыццё ў Неапалі стала даволі паспяховым перыядам, пра якое з дапамогай Ф. Флорыма(руск.) бел. можна дастаткова падрабязна даведацца[7]. 6 лістапада 1788 замяняючы Брыджыду Банці(руск.) бел. дэбютавала ў тэатры Сан-Карла ў оперы «Рынальда(італ.) бел.» П. Скокава(італ.) бел.[2].

У наступныя гады яна перайшла з Фларэнтыйскага тэатра(італ.) бел. ў Тэатра дель Фонда(італ.) бел., дзе прымала ўдзел у розных пастаноўках[2]. У 1790 годзе яна адзначылася ў Тэатра Нуова(італ.) бел., дзе таксама спявае, аднак, ужо не ў рэпертуары оперы-буфа[2].

У маі яна сыграла ролю Куінта Фабіа ў оперы «Lucio Papirio» Гаэтана Марынеллі(італ.) бел. ў тэатры Сан-Карла — гэта работа стала першай у серыі мужчынскіх роляў, якія Ганне таксама добра ўдаваліся[2].

На працягу 1791 года яна спявала ў «Pirro» Паізіела ў Фларэнцыі. У 1793-94 гадах уваходзіла ў склад тэатральнай трупы Сан-Карла, пасля чаго спявала ў Тэатра дель Фонда(італ.) бел.. У студзені 1795 сыграла Арыстэю ў оперы «Алімпіяда(італ.) бел.» Д. Чымароза ў Модэне[2].

Узрост не пагоршыў ні вакальных, ні акцёрскіх якасцей Ганны Бернучы. У 1798 годзе падчас выступленняў у Палерма Джаванні Мелі(італ.) бел. пакінуў хвалебны водгук пра яе[2]. У 1803 Ганна спявала ў Модэне ролю ў «Teseo a Stige» С. Назаліні(італ.) бел.[2].

Апошняя згадка пра яе распавядае, што яна жыве ў Неапалі ў 1810 годзе ў вялікай беднасці[2].

Звестак пра дату і месца смерці не захавалася[2].

Вакальныя якасці

Вакальныя якасці Ганны Давія адпавядалі высокаму артыстычнаму ўзроўню — гэта рэгулярна падкрэсліваецца ў водгуках да яе выступленняў — і яны, відавочна, мелі вырашальнае значэнне ў яе творчай кар’еры. Што тычыцца голасу, можна атрымаць нейкае ўяўленне пра іх з аналізу некаторых галоўных роляў Ганны Давія. Дыяпазон быў адносна невялікім, аднак ён павінен быў значную гібкасць (до³-ля4, з перавагай у дыяпазоне фа³-мі4) з артыкуляцыяй складоў нават у вельмі хуткіх рухах, што, верагодна, стала асновай яе поспеху ў камічным амплуа. Акрамя гэтага яе голас быў інтанацыйна афарбаваны і меў элегантнасць і пластычнасць[2].

У культуры

Медаль Ганна Давія Бернучы

У 1792 годзе ў гонар яе выступу ў Ліворна ў оперы Алесіа Праці(італ.) бел. «Помста Ніна» быў выбіты медаль[8].

Вядомы партрэты актрысы, зробленыя такімі мастакамі, як Дзмітрый Лявіцкі, Мікалай Львоў і Мары Віжэ-Леброн(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Romagnoli A. Anna Davia // Dizionario Biografico degli Italiani — 1987. — Vol. 33.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 DAVIA, Anna (італ.)
  3. A. Mooser, Annales de la musique et des musiciens en Russie au XVIIIme siècle, II,Genève 1951, pp. 258-61
  4. Andrzej Ciechanowiecki. «Michal Kazimierz Oginski und sein Musenhof zu Slonim». Кёльн, 1961
  5. 1 2 3 4 Сяргей Чыгрын. Каханка Агінскага, Тызенгаўза… // Ніва № 42 (2579), 16 кастрычніка 2005 г.
  6. Молева Нина Михайловна, «Дмитрий Григорьевич Левицкий», М., «Искусство», 1980, с. 111—112
  7. F. Florimo, La scuola musicale di Napoli e i suoi conservatori, IV, Napoli 1881, pp. 79, 141, 143, 255, 257, 353, 355, 357
  8. *Italy, Anna Davia de’ Bernucci (1767-c.1810), singer and actress, silver medal, 1792 (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Белуна
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1811 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белуна
Катэгорыя·Актрысы Італіі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Расійскай імперыі