wd wp Пошук:

Ганна Восіпаўна Карабанька

Ганна Восіпаўна Карабанька, або Карабоўская (1766 — люты 1829) — арыстакратка. Маці фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча.

Біяграфія

Паходзіць з магілёўскага роду Карабанькаў. Нарадзілася ў 1766 г. у шляхецкай сям’і магілёўскага войта Восіпа (Юзафа) Карабанькі. У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Усходняй Беларусі была далучана да Расійскай імперыі, бацька прысягнуў на вернасць імператрыцы Кацярыне II, што дала яму права захаваць зямельныя ўладанні і прыналежнасць да дваранскага саслоўя. Радавы маёнтак Шчэгліцкае ў Магілёўскай губерні складаўся з сяла і некалькіх вёсак.

Ганна выйшла замуж за Фёдара Паскевіча, сына надворнага саветніка Рыгора Іванавіча Паскевіча, багатага палтаўскага памешчыка. Праз год, 8 мая 1782 г., у сям’і нарадзіўся першынец Іван, пасля нарадзіліся Іосіф (1784), Сцяпан[ru] (1785), Канстанцін[ru] (1790) і Фёдар (1792). Чацвёра з іх звязалі свой лёс з ваеннай кар’ерай: Іосіф і Канстанцін даслужыліся да звання палкоўніка, Фёдар — да генерал-маёра, Іван — да вышэйшага ваеннага чыну генерал-фельдмаршала. Пяты сын Сцяпан пайшоў у грамадзянскую службу, стаўшы пасля сапраўдным стацкім саветнікам, тамбоўскім і курскім губернатарам.

Яна сышла з жыцця ў лютым 1829 года і была пахавана на радзіме, у сяле Шчэгліца Магілёўскага павета.

У сярэдзіне 1860-х гг. Фёдар Іванавіч Паскевіч задумаў узвядзенне ў Гомелі сямейнага склепа, куды запланаваў перавезці з Польшчы рэшткі бацькоў Івана Фёдаравіча і Лізаветы Аляксееўны, а з сяла Шчэгліца Магілёўскага павета — Ганны Восіпаўны і Фёдара Рыгоравіча. 5 (18) ліпеня 1889 года адбылося перапахаванне.

Партрэт

У фондах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваецца мініяцюрны партрэт Ганны Восіпаўны Паскевіч, выкананы ў тэхніцы акварэлі на косці. На ім намалявана яшчэ маладая жанчына са спакойным позіркам і злёгку ўлоўнай усмешкай на вуснах. Яе адзенне паказвае на статус замужняй жанчыны дваранскага саслоўя, якая далёкая ад паказной раскошы, салонных інтрыг і забащ. Яе доля — ціхае сямейнае жыццё, хатнія клопаты і выхаванне дзяцей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Жанчыны XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1766 годзе
Катэгорыя·Жанчыны Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Жанчыны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Карабанькаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Карабанькі
Катэгорыя·Памерлі ў 1829 годзе