wd wp Пошук:

Галіна Уладзіміраўна Палянская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палянская. Галіна Уладзіміраўна Палянская (нар. 10 чэрвеня 1950, г. Валгаград, РСФСР) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры, дацэнт.

Біяграфія

Скончыла БПІ, аспірантуру Славацкай вышэйшай тэхнічнай школы. Працавала архітэктарам у праектным інстытуце «Мінскпраект»; асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Горадабудаўніцтва», намеснікам дэкана, дэканам архітэктурнага факультэта БПІ (пасля БНТУ).

З 2004 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, старшыня камісіі па адукацыі ў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве са славацкім парламентам, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы з нямецкім парламентам.

Грамадская дзейнасць

Член горадабудаўнічага савета Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», член Савета Беларускага саюза архітэктараў.

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (6 снежня 2011)[1], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (20 кастрычніка 2020)[2], медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама. Ганаравана званнем «Мінчук года». Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  2. Свидетельство № 5-02/084 от 20 октября 2020

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ