Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі (славацк.: Národná rada Slovenskej republiky, часта — Národná rada ці NR SR) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Славакіі з 1 кастрычніка 1992 года.
З 1969 па 1992 Славакія мела асабісты парламент ў складзе Чэхаславакіі — Славацкую Нацыянальную Раду (славацк.: Slovenská národná rada).
Парламент уключае 150 дэпутатаў, якія абіраюцца прамым галасаваннем па прапарцыйнай сістэме на чатырохгадовы тэрмін.
Склад Нацыянальнай Рады па выніках выбараў 1994-2010 гадоў |
---|
Галоўны будынак Парламента знаходзіцца непадалёк ад крэпасці Браціслаўскі Град на ўзгорку, на плошчы Аляксандра Дубчака.