wd wp Пошук:

Галіна Уладзіміраўна Мельнікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікава. Галіна Уладзіміраўна Мельнікава (нар. 13 жніўня 1963, п. Эрд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты „Новы дзень“».

Біяграфія

Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, Беларускі ўніверсітэт культуры, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала аператарам вылічальна-клавішных машын Жлобінскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, бібліятэкарам філіяла Жлобінскай ЦБС, загадчыкам сектара ўліку камітэта камсамола Жлобінскага чыгуначнага вузла, бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі — філіяла Жлобінскай раённай ЦБС, бібліятэкарам сярэдняй школы № 11 Жлобінскага гарадскога аддзела адукацыі, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жлобінскай раённай ЦБС, загадчыкам аддзела па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю Жлобінскага гарвыканкама, загадчыкам аддзела інфармацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Жлобінскага райвыканкама.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Мельнікава Галіна Уладзіміраўна(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Бібліятэкары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання