У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэнка. Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. 1 снежня 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя.
Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не часта[1]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання.
8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].