wd wp Пошук:

Галіна Анатолеўна Кнаўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кнаўэр. Галіна Анатолеўна Кнаўэр (31 снежня 1937, г. Карабаш, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска. З 1985 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Запраектавала ў аўтарскім калектыве шэраг крам, кафэ, сталовых, друкарню Савета Міністраў КазССР, Казахскую карцінную галерэю імя Шаўчэнкі ў Алма-Аце, гандлёвыя цэнтры ў Цалінаградзе, прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Металістаў[ru] у Свярдлоўску.

Удзельнічала ў праектаванні Сляпянскай воднай сістэмы (19751980), крамы «Радыётэхніка» па вул. Апанскага (1978), устаноў культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Сурганава (1980), 9-павярховых жылых дамоў серыі 335 БК, М-464-9 (1980-я гг.).

Сям’я

Была ў шлюбе з архітэктарам Роальдам Эдмундавічам Кнаўэрам, мае дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр’ераў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе