wd wp Пошук:

Галіна Іванаўна Фадзеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фадзеева. Галіна Іванаўна Фадзеева (нар. 18 ліпеня 1923, станцыя Нянь-Цзы-Шань, КУЧ, Кітай) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19471967 гадах працавала ў інстытуце «Новасібграмадзянпраект». У 19671983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пражываў у Мінску[2].

Творчасць

Асноўныя работы: генеральныя планы Новасібірска, шэрагу сярэдніх і малых гарадоў Новасібірскай вобласці (19471967), Мінска[1] (19671983; усе ў сааўтарстве), галіновыя праекты развіцця гарадской гаспадаркі (1972—1976)[2]. Аўтар праектаў арганізацыі і планіроўкі гарадскіх зон адпачынку «Зялёны дыяметр» (1975), планіроўкі і будаўніцтва жылых раёнаў па вул. Валгаградскай[2], Зялёны Луг 6—8 (1975), Уручча 1—3 (1977) у Мінску[1].

Узнагароды

Прэмія Савета Міністраў СССР (1985) за распрацоўку генплана Мінска на 2000 г. (1982)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Фадзеева Галіна Іванаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 Фадеева Галина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кітаі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Новасібірска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў