wd wp Пошук:

Гаворкі Беларусі

«Гаво́ркі Белару́сі»беларускі дакументальны фільм, створаны супрацоўнікамі «Onliner.by» і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1. Прэм’ера адбылася ў Дзень роднай мовы 21 лютага 2021 года.[1]

Змест і гісторыя стварэння

Дакументальны фільм створаны камандай праекта «Мова: як гаворыць краіна» пераважна з таго матэрыялу, які ў апублікаваныя ў 2019 годзе відэаролікі не ўвайшоў.[2] Здымкі праводзіліся з ліпеня па кастрычнік 2019 года. Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных навук Вадзімам Шклярыкам.[3] З 9 па 19 лютага, стужка была прэзентавана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДПУ і ліцэі БДУ, а таксама ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Здымачная група

Зноскі

  1. Гарыцкая, Вольга.. Гаворкі Беларусі (бел.) . Philology.BY (20 кастрычніка 2020). Праверана 10 ліпеня 2022.
  2. Дзень роднай мовы на Onliner: прэзентуем фільм «Гаворкі Беларусі» (бел.) . Onliner.by (21 лютага 2021). Праверана 10 ліпеня 2022.
  3. «Гаворкі Беларусі» на VOKA: да Дня роднай мовы выйшаў фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны (бел.) . Будзьма беларусамі! (19 лютага 2021). Праверана 10 ліпеня 2022.
  4. Poshykovich, Sasha.. «Гаворкі Беларусі» – фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны (бел.) . Poshyk.info (19 лютага 2021). Праверана 10 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы 2021 года