«Гаво́ркі Белару́сі» — беларускі дакументальны фільм, створаны супрацоўнікамі «Onliner.by» і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1. Прэм’ера адбылася ў Дзень роднай мовы 21 лютага 2021 года.[1]
Дакументальны фільм створаны камандай праекта «Мова: як гаворыць краіна» пераважна з таго матэрыялу, які ў апублікаваныя ў 2019 годзе відэаролікі не ўвайшоў.[2] Здымкі праводзіліся з ліпеня па кастрычнік 2019 года. Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных навук Вадзімам Шклярыкам.[3] З 9 па 19 лютага, стужка была прэзентавана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДПУ і ліцэі БДУ, а таксама ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.