wd wp Пошук:

Габі Кікі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Габі Кікі (нар. 15 лютага 1995) — камерунскі футбаліст, паўабаронца малдаўскага клуба «Шэрыф» з Ціраспаля.

Клубная кар’ера

З дзяцінства да 2015 года знаходзіўся ў сістэме клуба «Бомс», у сезоне 2016 выступаў за «Эдынг Спорт».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Мінска, аднак не падышоў[3] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, часам выступаў як цэнтральны абаронца.

У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца 2019 года[5]. У складзе брэсцкай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[6]. У сезоне 2019 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся трывалым іграком асновы дынамаўцаў і ў 2020 годзе.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7], дзе таксама стаў іграком стартавага складу. У студзені 2022 года падпісаў кантракт з ціраспальскім «Шэрыфам»[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Kiki Gabi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://int.soccerway.com/players/gaby-junior-kiki/479555/
  3. «Динамо» Минск: «Камерунские легионеры покинули клуб»
  4. “Днепр” объявил о подписании камерунского хавбека Кики Габи
  5. Брестское “Динамо” объявило о подписании контракта с Кики Габи
  6. Габи Кики подписал новый контракт с брестским “Динамо”
  7. Габи Кики стал футболистом “Руха”
  8. Габи Кики присоединился к Яхшибоеву и Янсане
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яўндэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Футбалісты Камеруна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бомс
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнім рэгіёне (Камерун)
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Эдынг Спорт
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст