wd wp Пошук:

Габрыэль Асоўскі

Габрыэль Асоўскі (польск.: Gabriel Ossowski; 1816, Магілёўская губерня — 30 сакавіка 1874, Варшава) — польскамоўны пісьменнік. У рамане «Таямнічае даміно» (1845) ужываў беларускую мову ў дыялогах і быў сярод першых, хто скарыстаўся ў беларускай лацінцы літарай ŭ.

Беларускі фрагмент у рамане «Таямнічае даміно» (1845), ранні прыклад ужывання літары ŭ.

Біяграфія

Габрыэль Асоўскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні, вучыўся ў Вільні, а пазней працаваў інспектарам правіянцкіх магазінаў у Расейнах і Плоцку. Быў жанаты з Генрыетай Мінгаўзен, меў шмат дзяцей.[1]

Зноскі

  1. Антон Францішак Брыль. Беларускія фрагменты ў рамане «Таямнічае даміно» Габрыэля Асоўскага // Роднае слова, № 12/2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1874 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні