wd wp Пошук:

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаспаран. Гаар Мікаэлаўна Гаспаран (арм.: Գոհար Միքայելի Գասպարյան, народжаная Хачатран, арм.: Խաչատրյան, 14 снежня 1924, Каір, Каралеўства Егіпет — 16 мая 2007, Ерэван, Арменія) — савецкая армянская оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Біяграфія

Гаар Гаспаран нарадзілася 14 снежня 1924 года[4] (паводле іншых крыніц — 12 лютага 1922 года[5]) ў Каіры (паводле іншых крыніц у мястэчку Ібрагім-Шаркіяй[6] (Егіпет).

Вучылася ў Каіры ў коледжы Галусцянаў, у якім выкладалі і музыку. Спявала ў армянскай царкве Грэгара Лусаворыча (Рыгора Асветніка). Музычную адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам прафесараў з Італіі Эліз Фельдман і Вінчэнца Кара.

У 19401948 годах была салісткай Егіпецкага дзяржаўнага радыё[4], паспяхова выступала з сольнымі канцэртамі.

У 1948 годзе пераехала ў СССР, Армянскую ССР[4].

З 1949 года — салістка Армянскага тэатра оперы і балета ім. А. А. Спендыярава, дзе праспявала загалоўныя партыі ў дваццаці трох операх.

У канцэртных праграмах яе рэпертуар утрымваў каля пяцісот твораў французскіх, нямецкіх і італьянскіх кампазітараў (Ё. С. Бах, Г. Ф. Гендэль, В. А. Моцарт, Ё. Штраус, Э. Грыг, Р. М. Гліэр, С. В. Рахманінаў, П. І. Чайкоўскі, Камітас, італьянскія майстры рэлігійнай музыкі і іншыя).

Гастралявала ў многіх гарадах СССР і за мяжой (Польшча, Венгрыя, Румынія, Англія, Францыя, Японія, ЗША, Канада, Бразілія, Мексіка, Турцыя).

З 1964 года выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі ім. Камітаса (прафесар з 1973). Падрыхтавала цэлую пляяду выдатных спевакоў і спявачак. Вучнем быў і яе муж Тыгран Леванян.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў (19661974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 5 склікання.

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран сканала 16 мая 2007 года ў Ерэване. Пахавана ў пантэоне парка імя Камітаса[7].

Зноскі

  1. Гаспарян Гоар Микаэловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Гаспарян Гоар Микаэловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. http://armenianow.com/?action=viewArticle&AID=2201&CID=2243&IID=1133&lng=eng Праверана 12 сакавіка 2016.
  4. 1 2 3 Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 51 (доп.). А — Я. 1958. 460 стр., илл.; 21 л. илл. и карт.
  5. Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссёр
  6. [http://noev-kovcheg.ru/mag/2007-08/818.html Она была волшебницей…)
  7. Гоар Гаспарян будет похоронена в пантеоне имени Комитаса

Спасылкі

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Ерэванскай кансерваторыі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каіры
Катэгорыя·Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Арменіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Арменіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Егіпта
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапрана