wd wp Пошук:

Камітас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Камітас.

Каміта́с (арм.: Կոմիտաս; сапраўднае імя Сагамо́н Гево́ркавіч Сагаманя́н, арм.: Սողոմոն Գևորգի Սողոմոնյան; 8 кастрычніка 1869, мястэчка Куціна, Турцыя22 кастрычніка 1935) — армянскі кампазітар, фалькларыст, спявак, харавы дырыжор, музычны дзеяч; заснавальнік армянскай класічнай музыкі, нацыянальнай школы спеваў і навуковай музычнай этнаграфіі.

Жыццё

Музыцы вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі таксама ў М. Екмаляна ў Тбілісі (1895). У 1896—99 у Берліне, дзе скончыў прыватную кансерваторыю Р. Шміта і ўніверсітэт. Узначальваў музычныя класы і арганізаваны ім хор Эчміядзінскай акадэміі. Майстар харавой поліфаніі. Збіраў і даследаваў музычны фальклор. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі ў 1910 пераехаў у Стамбул, з 1919 жыў у Парыжы. Апошнія 20 гадоў жыцця пакутаваў ад цяжкай душэўнай хваробы.

Дзейнасць

Камітас збіраў і даследаваў музычны фальклор (запісаў больш за 3000 армянскіх, курдскіх, персідскіх, турэцкіх народных песень).

Яго творчасць адыграла вялікую ролю ў фарміраванні нацыянальнай кампазітарскай школы. Аўтар фартэпіянных мініяцюр і іншых інструментальных п’ес.

Выданні твораў

Зноскі

  1. Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Komitas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.
  4. Комитас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Кампазітары Арменіі
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Музыказнаўцы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя ў пантэоне Камітаса
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе