wd wp Пошук:

ГЭС Дружба народаў

ГЭС «Дружба народаў», Дрысвяцкая ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя ў Браслаўскім раёне. Размешчана на рацэ Прорве паміж азёрамі Ставок і Аболе. Вызначаная магутнасць 300 кВт.

У Дрысвятах 21.11.1951 адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў, з БССР (імя Молатава Відзаўскага раёна), з ЛітССР (імя Міцкевіча Дукштаскага раёна) і з ЛатССР (імя Свярдлова Грыўскага раёна), на якім было прынята рашэнне аб будаўніцтве супольнай міжкалгаснай ГЭС. Урачыстая закладка «першага каменя» ГЭС «Дружба народаў» адбылася 8.6.1953 ў прысутнасці каля 3-х тысяч чалавек. Летам 1952 года на будоўлі працавала 100 чалавек у тры змены. Быў узведезны будынак ГЭС, земляная плаціна, некалькі каналаў, лінія электраперадач. Дзяржкамісія прыняла ГЭС 13.7.1953 і станцыя дала першы ток. Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў» адбылося 19.7.1953 у прысутнасці 20 тыс. чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. ГЭС на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб’ектам на Браслаўшчыне. Перад будынкам ГЭС быў адкрыты бронзаны помнік І. В. Сталіну, аднак хутка пасля яго смерці помнік быў дэмантаваны.

Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск ў эксплуатацыю асвятляўся савецкімі СМІ — ад раённых газет да цэнтральнай «Праўды», а таксама ў газетах некаторых сацыялістычных краін. Будоўлі прысвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават аперэта (раман «Калі зліваюцца рэкі» Пятруся Броўкі, эпічная «Братская поэма» Э. Межэлайціса, аперэта «В краю голубых озёр» А. Жылінскіс, опера «Свет и тени» Г. М. Вагнера, вершы А. Астрэйкі і А. Русака). Дрысвяты планавалася зрабіць узорнай вёскай. Цяпер ГЭС «Дружба народаў» захоўваецца ў закансерваваным стане.

Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС «Дружба народаў» рэгулююць узровень возера Дрысвяты, які мае значэнне для бяспечнай эксплуатацыі Ігналінскай АЭС, таму эксплуатацыя ГЭС «Дружба народаў» або карыстанне яе гідратэхнічнымі збудаваннямі ўрэгуляваны адмысловым Пагадненнем паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 верасня 1995 г. № 520 «Аб адабрэннi i прадстаўленнi на ратыфiкацыю Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб «Аб’екце 500» i ГЭС «Дружба народаў»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Колішнія гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрысвяты (аграгарадок)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Эканоміка Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта